Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў пятніцу, 6 снежня знаходзіцца з рабочым візітам у Літве. У Клайпедзе адбудзецца ўрачыстасць перадачы чарговага плаваючага тэрмінала LNG літоўскаму ўраду. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа запрасіў на гэтае мерапрыемства лідараў краін рэгіёну: Польшчы, Латвіі і Эстоніі.
Плаваючы тэрмінал для захоўвання і регазіфікацыі звадкаванага газа дзейнічае ў порце Клайпеды ўжо дзесяць гадоў – адзначае ў гутарцы з Польскім радыё кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Адміністрацыі прэзідэнта Мешка Паўляк:
– Важная і сімвалічная падзея для Літвы, якая паспрыяе энергетычнай бяспецы рэгіёна. Тэрмінал дазволіць атрымліваць звадкаваны газ з розных краінаў, а не так як было раней, з Расіі. Злучэнне LNG-тэрміналаў у нашым рэгіёне – гэта таксама асноўная ось Трохмор'я.
На палях ўрачыстасці ў Клайпедзе прэзідэнты Літвы, Польшчы, Латвіі і Эстоніі таксама абмяркуюць пытанні бяспекі ў рэгіёне. У прыватнасці, закранецца пытанне апошніх трывожных падзей у Грузіі, дзе працягваюцца антыўрадавыя пратэсты, выкліканыя адмовай прарасійскага ўрада ў Тбілісі ад еўрапейскай інтэграцыі.
iar/эж